20:00 09.12.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ: "ЛЁС БЕЛАРУСІ БУДЗЕ ВЫРАШАЦЦА НА ПЛОШЧЫ"
На перамовах кандыдатаў у прэзідэнты прынята рашэнне ўдзельнічаць у гэтай выбарчай кампаніі да самага канца. Прапанову Уладзіміра Някляева аб тым, што ўсе сапернікі Лукашэнкі павінны зняцца з выбараў, астатнія кандыдаты не падтрымалі.
Сёння з ранку кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў зладзіў акцыю насупраць Адміністрацыі Лукашэнкі. Мэта пікетавання – заклікаць Аляксандра Рыгоравіча прыняць удзел у тэледэбатах на роўных умовах з іншымі кандыдатамі ў прэзідэнты.
Падчас пікета Някляеў зрабіў сапраўды сенсацыйную заяву -- ён прапанаваў усім сапернікам Аляксандра Лукашэнкі разам зняцца з выбараў.
“Адначасовае зняцце сваіх кандыдатур узмоцніць апазіцыю і Плошчу. Нам нельга дапусціць, каб выбары былі прызнаныя міжнароднымі структурамі. Прызнанне выбараў -- гэта будзе наша паражэнне.
Калі мы ўсе разам здымем свае кандыдатуры -- гэта будзе моцны крок.
Я лічу, што нам усім варта зараз ануляваць рэйтынгі і разам заявіць аб немагчымасці прызнання гэтых выбараў. І разам выйсці на Плошчу 19 снежня, каб патрабаваць там правядзення новых выбараў, ужо без Лукашэнкі», -- абгрунтаваў сваю пазіцыю палітык.
Перамовы па прапанове Някляева прайшлі сёння ў другой палове дня. “Народная Воля” датэлефанавалася палітыку адразу пасля іх завяршэння. “Прапанова аб тым, што ўсе сапернікі Лукашэнкі павінны сысці з выбарчай гонкі, здымаецца”, -- сказаў Някляеў. Гэтая прапанова не знайшла водгуку сярод іншых кандыдатаў. Таму намі прынята рашэнне ісці да канца разам і разам з іншымі кандыдатамі выходзіць на Кастрычніцкую плошчу 19 снежня ў 20.00. Лёс краіны будзе вырашацца менавіта там”.
Віталь ГАРБУЗАЎ , чацверг 9 снежня 2010 г..
Обсудить новость на Форуме
15 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |