17:48 31.10.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Маладзечне сацыял-дэмакрат дабіўся рамонту дваравой тэрыторыі

Дзеля гэтага яму спатрэбілася сабраць каля 20 подпісаў мясцовых жыхароў і накіраваць іх у райвыканкам і камунальную службу.
Дзеля гэтага яму спатрэбілася сабраць каля 20 подпісаў мясцовых жыхароў і накіраваць іх у райвыканкам і камунальную службу.
Распавядае намеснік старшыні Мінскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Алег Яхімовіч:
- У двары каля д.№106 і №110 па вуліцы Янкі Купалы, што ў Маладзечна дарога знаходзілася ў дрэнным стане. Таксама адсутнічала частка пешаходнай дарожкі. Пасля майго звароту ў вельмі сціслыя тэрміны быў зроблены, як рамонт мясцовага праезда, так і заасфальтаваная частка пешаходнай дарожкі.
Алег Яхімовіч адзначае, што гэта добры прыклад таго, як улада мусіць рэагаваць на звароты грамадзян і аператыўна вырашаць існуючыя ў горадзе пытанні.
Большасць мясцовых праблем з'яўляюцца следствам адсутнасці сумленных і справядлівых выбараў у краіне. Дэпутаты мясцовых саветаў робяць справаздачу не перад сваімі выбаршчыкамі, а перад вышэйшым начальствам.
БСДП і кампанія назірання “Права выбару” прапануюць змяніць гэты прынцып. Дэпутаты павінны быць прадстаўнікамі народа і змагацца за павышэнне якасці жыцця простых людзей. БСДП і кампанія “Права выбару” запрашаюць да супрацоўніцтва ўсіх неабыякавых грамадзян нашай краіны для ўдзелу ў незалежным назіранні.
Обсудить новость на Форуме
5 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |