18:20 03.06.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Магілёве жаночая ініцыятыва БСДП адзначыла Міжнародны дзень абароны дзяцей (ФОТА)
1 чэрвеня быў праведзены дзіцячы конкурс малюнкаў на асфальце.
Дзеці малявалі сонейка, вясёлку, дамы і машыны. Усе ўдзельнікі атрымалі сімвалічныя прызы.
Пра акцыю распавядае каардынатарка жыночага крыла Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) па Магілёўскай вобласці Алена Барысава.
"Акцыя не была шматлюднай, аднак яна даставіла шмат задавальнення яе маленькім удзельнікам. Гэта першы крок да таго, каб у наступным годзе зрабіць акцыю больш маштабнай. Дзеля гэтага мы плануем выбраць пляцоўку ў цэнтры горада і ўзгадніць правядзенне конкурса малюнкаў крэйдай на асфальце з мясцовымі ўладамі", - гаворыць Алена Барысава.
Нагадаем, што міжнародны дзень абароны дзяцей быў заснаваны ў лістападзе 1949 году ў сталіцы Францыі горадзе Парыжы рашэньнем кангрэсу Міжнароднай дэмакратычнай фэдэрацыі жанчынаў. Упершыню «Міжнародны дзень абароны дзяцей» адзначаўся ў 1950 годзе.
Прэс-служба БСДП
Обсудить новость на Форуме
16 сентября 2026
| « | Сентябрь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 |