21:53 18.10.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Магілёве прайшла працоўная сустрэча магілёўскіх і бабруйскіх сацыял-дэмакратаў
Падчас сустрэчы, якая адбылася 11 кастрычніка, актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) планавалі дзейнасць на бліжэйшы перыяд, а таксама абменьваліся думкамі з нагоды надыходзячых прэзідэнцкіх выбараў.
Лідар бабруйскіх сацыял-дэмакратаў Юрый Грынявецкі паведаміў, што ў Бабруйску актывісты дэмакратычных арганізацый прапанавалі механізм вылучэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сіл, у адпаведнасці з якім у кожным горадзе Беларусі павінны адбыцца агульныя сходы апазіцыі, на якіх павінен быць вылучаны “адзіны” кандыдат ад рэгіёна. Па выніках падобных сходаў неабходна правесці Кангрэс, на якім з улікам рэгіянальных сходаў выбраць “адзінага” кандыдата ад усіх дэмакратаў. Гэта дасць магчымасць казаць, што кандыдата падтрымліваюць на рэгіянальным узроўне ва ўсёй краіне і ён сапраўды “адзіны”.
Сябра прэзідыума БСДП ад Магілёўскай вобласці Ігар Барысаў адзначыў, што на дадзены момант у вобласці няма адзінства дэмакратаў. Існуючая кааліцыя дэмакратычных сіл ужо даўно страціла сваю легетымнасць, а дзейнасць у межах гэтай кааліцыі ўжо не вядзецца некалькі год.
Таксама падчас сустрэчы сацыял-дэмакраты закранулі пытанні назірання за выбарамі, а таксама партыйнага рэкруцінга. Паводле звестак з Магілёва і Бабруйска пачаўся рост колькасці сябраў партыі. За апошні год шэрагі Грамады ў вобласці папоўнілі амаль 20 чалавек.
Акрамя таго, актывісты запланавалі шэраг супольных адукацыйных мерапрыемстваў, якія мусяць адбыцца ў самы бліжэйшы час.
Прэс-служба БСДП
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |