19:15 07.03.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У Мінску ўсталявалі мемарыяльную дошку ў гонар братоў Луцкевічаў

Злева направа Іван ЛУЦКЕВІЧ, Антон ЛУЦКЕВІЧ, Аляксандр УЛАСАЎ

У парку Янкі Купалы ў Мінску ўсталявалі мемарыяльную дошку ў гонар братоў Луцкевічаў ФОТАФАКТ

Памятная дошка была ўсталявана непадалёку ад музея Янкі Купалы.

Перад Другой сусветнай вайной на тэрыторыі парка знаходзілася жылая забудова.

Тут на Садовай вуліцы месціліся дамы Зоф’і Луцкевічавай, маці Івана і Антона Луцкевічаў. Браты жылі тут з 1896 года, па пераездзе з Лібавы. У лютым 1906 года браты пераходзяць на нелегальнае становішча і пераязджаюць у Вільню. Пераезд адбыўся з той прычыны, што распачалося следства ў справе замаху на мінскага губернатара Паўла Курлова. Замах здзейснілі Іван Пуліхаў і сёстры Ізмайловіч, якія былі частымі гасцямі на мінскай кватэры Луцкевічаў, таму апошнія аўтаматычна падпадалі пад падазрэнне.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме