23:39 31.05.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У Лунінецкім бюлетэні “Сімвал часу” -- апошнія навіны пра палітвязняў

Выйшаў новы нумар бюллетэня “Сімвал часу”, вялікая частка матэрыялаў якога прысвечаны сітуацыі з палітвязнямі. Па словах рэдактара бюлетэня, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Віталя Каліноўскага, чытачы бюлетэня даведаюцца пра суд над палітычным зняволеным Юрыем Рубцовым, асуджаным на двухгадовы тэрмін пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама паведамляецца пра другога палітвязня Мікалая Дзядка, які вымушаны быў парэзаць жывот і рукі у знак пратэсту супраць пастаянных здзекаў і катаванняў з боку адміністрацыі турмы і працягнення тэрміну пакарання на 1 год і 3 дні перад вызваленнем.

У бюлетэні ёсць юрыдычная кансультацыя, даюцца парады, як сябе паводзіць пры незаконным затрыманні праваахоўнымі органамі. На эканамічную тэматыку разважае былы работнік прадпрыемства “Граніт”, сябра Незалежнага прафсаюза Беларускага Алег Стахаевіч. Старшыня Брэсцкай абласной Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі распавёў пра тое, як дапамагае бараніць жыхароў вёскі Кавердзякі Брэсцкага раёна, у якіх улада забірае агароды пад забудову катэджаў.

Віталь Каліноўскі лічыць, што жыхарам апалітычнага Лунінца гэты бюлетэнь дапаможа разабрацца ў сапраўднай беларускай рэчаіснасці.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме