16:30 31.07.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У Лунінцы дырэктар рынка не дазволіў збіраць подпісы за Караткевіч каля тэрыторыі рынка

Калі дырэктар рынка Барыс Дзяніскевіч пабачыў, што за плотам рынка стаіць чалавек з шыльдай з партрэтам прэтэндэнта ў кандыдаты Таццяны Караткевіч і сцягам БСДП (Грамады), па словах зборшчык подпісаў Віталя Каліноўскага, то адразу выскачыў з крыкам “убираться отсюда”:

-Я яму кажу, што нядаўна тут стаялі з “Белай Русі” і збіралі подпісы за Лукашэнку, і ніхто іх не праганяў.

-Дык яны прасілі ў мяне дазволу, - адказвае Дзяніскевіч.

-Але ж гэта не тэрыторыя рынка, а выбарчае заканадаўства дазваляе стаяць каля рынка.

Аргументы Каліноўскага не пераканалі Дзяніскевіча, і ён пайшоў далей у наступ па ліквідацыі пікету. Каліноўскі пазваніў аднапартыйцам, а сам перамясціўся на менш людную плошчу Леніна. Амаль праз гадзіну да яго падыйшлі работнікі райвыканкама і паабяцалі разабрацца ў скандальнай сітуацыі. Яны публічна адчыталі дырэктара рынка, папярэдзілі, каб больш такога не было і папрасілі Каліноўскага не паведамляць у прэсу.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме