05:30 16.11.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У Гродна затрыманы Валянцін Аскірка

16 лістапада 2021 г. стала вядома пра затрыманне Міжнароднага сакратара Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянціна Аскірка.

Як стала вядома bsdp.org затрыманы ён быў людзьмі ў цывільным наўпрост пад час заняткаў у прыватнай школе, дзе ён працаваў выкладчыкам.

У студзені бягучага года Валянцін выклікаўся ў Следчы камітэт, пасля чаго стала вядома, што ён праходзіць сведкай у межах крымінальнай справы. Быў пад падпіскай аб неразгалошванні.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў атрымаў два папярэджанні і быў звольнены з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дзе адпрацаваў выкладчыкам фізікі больш за 20 год. У яго падтрымку студэнты ініцыявалі збор подпісаў і за некалькі дзён сабралі больш за 300 подпісаў.

Валяннцін Аскірка таксама быў падпісантам ліста супраць гвалту сілавікоў.

У нулявых узначальваў маладзёжнае аб'яднанне "Маладая Грамада", а пазней, пасля аб'яднання з іншай сацыял-дэмакратычнай арганізацыяй, стаў кіраўніком арганізацыі "Маладыя сацыял-дэмакраты- Маладая Грамада". У 2004 г. балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў як кандыдат ад БСДП. Тады яго акруга стала адзінай у Беларусі, дзе былі прызначаны новыя выбары, а ён афіцыйна набраў 33% галасоў. Па іроніі лёсу дэпутатам на гэтым участку стаў ягоны навуковы кіраўнік Сяргей Маскевіч, які пазней стаў Міністрам адукацыі.

Прэс-служба БСДП

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме