23:30 17.09.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Горадні затрымалі трох актывістаў, якія пікетавалі з партрэтамі зьніклых палітыкаў

Актывіст БХД Сяргей Верамеенка, сябра БСДП (Грамады) Анатоль Мышкевіч і невядомы журналістам малады чалавек выйшлі на пікет у цэнтры Горадні, трымаючы ў руках здымкі зьніклых палітыкаў. Яны прастаялі ўсяго некалькі хвілін, пасьля чаго іх забралі міліцыянты ў цывільным.
Акцыя пачалася а 18:00. На пешаходнай вуліцы Савецкай у гэты час даволі людна. Многія пачалі спыняцца і распытваць у хлопцаў, зь якой нагоды пікет. Сяргей Верамеенка пачаў распавядаць пра зьніклых палітыкаў. Адразу некалькі чалавек у цывільным прапанавалі актывістам прайсьці ў машыну і праехаць у пастарунак.
Ніхто з актывістаў не працівіўся, селі ў машыну і паехалі. Жанчына, якая побач гандлюе сувэнірамі, зьвярнула ўвагу, што яшчэ некалькі дзён таму на гэтым самым месцы адбываліся пікеты пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, ніхто нікому нічога не забараняў, гаварылі што хацелі, крытыкуючы ўладу і асабіста Лукашэнку:
«Ну што, скончылася дэмакратыя на Савецкай?» — усьміхаючыся людзям, якія хуценька стараліся разысьціся зь месца пікету, падсумавала сталая жанчына.
Ёй ніхто нічога не адказваў.
Заўтра ў Горадні сьвята — адзначаюць 888-годзе гораду.
Обсудить новость на Форуме
5 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |