20:00 12.11.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У Гародні развіталіся з Валерыем Фраловым

12 лістапада намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Валерыя Фралова пахавалі на гарадзенскіх могілках, што на праспекце Касманаўтаў. Шмат людзей правяло генерала ў апошні шлях. На пахаванні прысутнічалі аднапартыйцы, былыя калегі па войску, а таксама вайсковы аркестр.

Кажа кіраўнік Гарадзенскай абласной партыйнай арганізыцыі БСДП (Грамады) Алег Рамашкевіч:

- Фралоў Валерый Дзмітрыевіч быў сябрам нашай партыі БСДП (Грамады), гэта быў вельмі вялікі набытак, такога сябра мець, гэта быў вялікі гонар для нас. Калі не браць пад увагу ўсе яго заслугі, усе яго магчымасці, яго характар, тое што ён проста быў у нас, гэта многа значыла. У яго быў вялікі досвед працы з людзьмі, ён вельмі разбіраўся ў людзях, ён цаніў людзей, ён са сваім генеральскім імпэтам часта проста нас адзёргваў, ставіў на месца, калі мы штосьці не так казалі, не так рабілі, ці не туды рухаліся.

Удзельнікі пахавання згадалі таксама арганізацыйныя якасці генерала Валерыя Фралова і яго прынцыповы характар.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя, Гародня

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме