01:45 22.04.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У Гародні падвялі вынікі мясцовых выбараў

У Гародні прайшла сустрэча па выніках назірання за мінулымі мясцовымі выбарамі. Гарадзенскія абласныя грамадскія актывісты падвялі несуцяшальныя вынікі. Пакуль, як паказываюць выбарчыя кампаніі, – назіральнікі – гэта статысты, і змяніць нешта не ў іх сілах.

Кажа удзельнік сустрэчы, старшыня абласной суполкі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Алег Рамашкевіч:

- Сустрэча была вельмі важная ў тым плане, што трэба ўсё ж такі сабрацца і падвесці вынікі – што ўдалось зрабіць, што не ўдалось зрабіць, як палепшыць, як планаваць працу на будучыню. Зрабіць высновы. Па выніках выбараў скажу адно: каля 60 адсоткаў нашых кандыдатаў на Гарадзеншчыне былі проста зняты з выбараў. Проста людзі не трапілі ў выбарчую гонку. Па розных прычынах. Часам зусім дробных. Часам па незразумелых.

Найважнейшыя парушэнні, на думку назіральнікаў, – наяўнасць датэрміновых выбараў, як нармальных дзён для галасавання, а не як выключэння з агульных правілаў для выбарцаў.

Сустрэча прайшла з удзелам прадстаўнікоў каардынацыйнага камітэту “Права выбару”.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме