15:46 20.06.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У ЦЭНТРАЛЬНЫМ КАМІТЭЦЕ БСДП









У ЦЭНТРАЛЬНЫМ КАМІТЭЦЕ БСДП

19 чэрвеня адбылося пасяджэнне Цэнтральнага Камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Вяла пасяджэнне старшыня БСДП Ірына Вештард.

Сябры Цэнтральнага Камітэта таемным галасаваннем кааптавалі ў склад ЦК БСДП Мечаслава Грыба і Мікалая Мяцельскага.

Цэнтральны Камітэт прызначыў міжнародным сакратаром партыі Валянціна Аскірку. Прэс-сакратаром партыі прызначаны Леанід Дзейка.

У ПРЭЗІДЫУМЕ БСДП

19 чэрвеня адбылося пасяджэнне Прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

Па прапанове старшыні партыі Ірыны Вештард кандыдатам на пасаду генеральнага сакратара БСДП вылучаны Мечаслаў Грыб. Кандыдатам на пасаду скарбніка БСДП вылучаны Мікалай Мяцельскі.

Кандыдатуры М. Грыба і М. Мяцельскага будуць прадстаўлены Цэнтральнаму Камітэту БСДП на яго чарговым пасяджэнні, якое павінна адбыцца ў ліпені месяцы.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме