16:30 06.07.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Брэсце з'явіліся "чорныя спісы" СМІ
У Брэсцкага абласнога культурнага цэнтру з’явіліся “чорны спісы” выданняў. Спіс такога кшталту быў раздадзены на кожны кабінет АКЦ брэсцкім абласным упраўленнем культуры.
Выданням, што знаходзяцца ў спісу, парэкамендавалі не даваць каментары, аднак рэкамендацыя носіць абавязковы характар.
Як адзначае галоўны рэдактар брэсцкага незалежнага выдання "Брэсцкі кур’ер" Мікалай Аляксандраў, культура зараз можа лёгка паддавацца ціску зверху:
- Магчыма, што гэта рэкамендацыйны спіс. Вельмі цяжка паверыць у тое, што такое патрабаванне, не даваць інфармацыю прадстаўленым у гэтым спісе выданням. Але такое цалкам верагодна, паколькі існуе спіс забароненых гуртоў, якім не даюць выступаць. Культура сёння, як і адукацыя, найбольш неабароненая сфера, на якую лёгка націснуць і нешта забараніць.
Таксама забаронена адкрываць інтэрнэт-старонкі выданняў, што знаходзяцца ў “чорным спісе” (прыведзены ніжэй), падчас рабочага дня.
Яшчэ на пачатку вясны ў культурных установах з’явіліся так званыя “чорны спісы” музыкаў, выступы якіх былі непажаданыя ў Беларусі. Пасля з’яўлення гэтых спісаў шматлікія канцэрты гуртоў былі адмененыя па рознай, часам вельмі надуманай, матывацыі.
Радыё Рацыя http://new.racyja.com/news/u-brestse-zyavilisya-chornyya-spisy-smi .
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |