12:15 15.04.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У Брэсце сацыял-дэмакраты падалі заяўку на дэманстрацыю 1-га траўня

Летась мясцовыя ўлады ўпершыню за 13 гадоў дазволілі такую акцыю, і ў ёй удзельнічалі каля 200 чалавек.Сёлета заяўнікі спадзяюцца, што дэманстрацыя атрымаецца больш масавай. Пра гэта распавёў намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Маслоўскі:

"Сёлета мы хочам правесці аналагічную акцыю з колькасцю ўдзельнікаў каля 300 чалавек. Мэта — гэта адзначэнне Міжнароднага дня салідарнасці працоўных у барацьбе за свае правы, дзяржаўнага свята, і прыцягненне ўвагі органаў улады да мясцовых праблем: неабходнасці будаўніцтва школ, дзіцячых садкоў, добраўпарадкавання дваровых тэрыторый".

Актуальным з’яўляецца таксама паляпшэнне стану вуліц, сказаў Ігар Маслоўскі. Ён адзначыў, што летась цягам кампаніі “Тысяча і адна ямка” ўдалося давесці да нармальнага стану некалькі вуліц горада. Патрабаваць лепшых дарог і вуліц будуць і на 1-га траўня.

Фота — bymedia.net

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме