19:15 10.12.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У Брэсце прайшоў адзіны дазволены ў Беларусі пікет да Дня правоў чалавека (фота, дапоўнена)

Адбыўся ён у мясцовым парку воінаў-інтэрнацыяналістаў.

У Брэсце прайшоў адзіны дазволены ў Беларусі пікет да Дня правоў чалавека. Мерыпрыемства было прымеркаванае да 66-й гадавіны прыняцця Дэкларацыі правоў чалавека. Са словаў удзельнікаў пікету, яго галоўная мэта — прыцягуць увагу брэстаўчан да наяўнасці палітзняволеных у краіне. Праўда, саміх брэстаўчан у будні дзень у парку апынулася няшмат. Пераважна гэта былі пары з калыскамі ды пенсіянеры.

"Гэта лепей, чым другое месца, дзе дазволена праводзіць мерапрыемствы, — стадыён "Лакаматыў". Тут хоць ходзяць людзі ходзяць і звяртаюць на нас увагу. Гэта добра. Дзякуй богу, што апошнім часам мясцовыя ўлады дазваляюць праводзіць мерапрыемствы", — распавядае Еўрарадыё адзін з удзельнікаў акцыі праваабаронца Уладзімір Малей.

Хоць пікетоўцаў было няшмат, збоку за імі пільна назіралі супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным.

Дарэчы, брэсцкія ўлады ўжо другі год запар дазваляюць падобную акцыю. Раней чыноўнікі з розных прычынаў забаранялі праводзіць праваабарончыя пікеты нават у дазволеных для гэтага месцах.

Дадаліся фота з сацыяльнай сеткі :

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме