12:00 20.12.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У Брэсце адбылася абласная справаздачна-выбарчая канферэнцыя БСДП

Кіраўніком Брэсцкай абланой арганізацыі БСДП абраны Ігар Маслоўскі, яго намеснікам – Сяргей Мазан, скарбнікам – Ганна Канюс. Усяго ў склад абласнога камітэта ўвайшло 11 чалавек.

19 снежня 2021 г. дэлегаты і госці каферэнцыі падвялі вынікі працы партыйнай арганізацыі за два гады, абралі кіруючы орган і абмеркавалі планы на бліжэйшы перыяд.

Па меркаванню сябраў канферэнцыі апошнія гады былі самымі актыўнымі і самымі цяжкімі ў дзейнасці арганізацыі. Ні адна грамадска-палітычная падзея ў краіне ці вобласці не абышлася без удзелу сябраў абласной арганізацыі.

“Брэсцкі абласны камітэт БСДП выказвае падзяку ўсім кіраўнікам структур, сябрам і прыхільнікам Брэсцкай абласной арганізацыі за арганізацыю і ўдзел у мерапрыемствах, накіраваных на прасоўванне ідэй свабоды, роўнасці, справядлівасці і салідарнасці ў Беларусі” – падвёў вынікі канферэнцыі старшыня абласной арганізацыі БСДП Ігар Маслоўскі.

Таксама на канферэнцыі было абрана 8 дэлегатаў на ХХІ з’езд БСДП.

Праца Брэсцкой абласной арганізацыі БСДП за мінулыя два гады дэлегатамі канферэнцыі прызнана станоўчай.

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) - партыя роўнасці і справядлівасці, партыя будучыні, партыя большасці грамадзян, якія хочуць пераменаў. Мы заклікаем усіх грамадзянак і грамадзян далучацца да БСДП. Мы ўпэўненыя, што толькі разам можна дасягнуць лепшай будучыні!

Прэс-служба БСДП

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме