21:45 28.08.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Берасці збіраюць подпісы супраць „прыватызацыі” Мухаўца

Больш за 600 подпісаў сабралі ў Берасці пад электроннай петыцыяй да Берасцейскага абласнога выканаўчага камітэта і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Подпісы збіраюцца супраць перадачы ў арэнду юрыдычнай асобе часткі ракі Мухавец, што парушае беларускае заканадаўства.
Пра гэта распавёў адзін з галоўных ініцыятараў збору подпісаў Ігар Маслоўскі:
- Мы працягваем кампанію, пачынаем ужо пісьмовы збор подпісаў. Гэтыя подпісы людзі могуць паставіць у многіх рыбалоўных крамах, дзе мы ўжо са многімі дамовіліся, гаспадары пагадзіліся ўдзельнічаць у гэтай кампаніі. Гэтыя подпісы можна паставіць у офісе Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), а таксама тых грамадскіх і палітычных структур, якія яе падтрымалі.
Сёння нам тэлефануюць і простыя жыхары горада, а таксама рыбакі, якія хочуць падключыцца да гэтага збору подпісаў, дадаў палітык.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Подпіс пад электроннай петыцыяй можна паставіць
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |