12:30 09.05.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Берасці павысяць інфармаванасць пра правы чалавека ў Беларусі

Павышаць інфармаванасць людзей пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі хочуць у Берасці. Тут прадстаўніцтва рэспубліканскага грамадскага правааабарочнага аб’яднання Беларускі Хельсінкскі Камітэт пачынаюць кампанію, якая ўключае інфармацыйную, прававую і адукацыйныя складнікі, - распавёў каардынатар БХК у Берасці Ігар Маслоўскі.
- Згодна з артыкулам 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, грамадзянам гарантуецца права на атрыманне і распаўсюд поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі, у тым ліку, і пра правы чалавека. Таму большую частку нашага мерапрыемства мы плануем прысвяціць інфармацыйнаму накірунку.
“Мы маем намер шчыльна супрацоўнічаць з незалежнымі СМІ, выкарыстоўваць Інтэрнэт-рэсурсы, выдаваць бюлетэнь “Брэсцкае права””, - дадаў Ігар Маслоўскі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Ігар Маслоўскі (слухаць):
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |