21:30 22.11.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

У Берасці бароняць правы на доступ да часткі ракі Мухавец

Адмоўныя адказы ад пракуратуры і Берасцейскага абласнога выканаўчага камітэту адносна парушэння беларускага заканадаўства атрымалі сябры Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамады).

Яны разам з рыбакамі і простымі неабыякавымі да жыцця свайго раёну грамадзянамі працягваюць адстойваць права на доступ да часткі ракі Мухавец паміж горадам Берасце і Жабінка.

– Улады нас запэўніваюць, што ў гэтай справе ўсе ў парадку, але на практыцы гэта выглядае па-іншаму, – распавёў старшыня берасцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамады) Ігар Маслоўскі:

- Парушаны 77 артыкул Воднага Кодэксу Рэспублікі Беларусь, у якім сказана, што такія рашэнні павінны прымацца з улікам меркавання грамадзянаў. Такога ўліку ніхто не праводзіў. Ніхто не ўлічваў меркавання берасцейцаў, бо там за горадам адпачывала палова Берасця.

Таксама актывісты атрымалі адказ ад камітэту дзяржаўнага кантролю. Ён не стаў разбірацца ў парушэнні заканадаўства ў адносінах да арэнды частцы ракі і перанакіраваў запыт да мясцовых уладаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме