14:30 17.10.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Белаазерску прайшоў трэнінг па мясцоваму самакіраванню

Парк у Белаазёрску (ілюстратыўнае фота)
У абарону правоў і законных інтарэсаў.
Больш за 10 мясцовых праблем было агучана ўдзельнікамі трэнінга па мясцоваму самакіраванню ў Белаазерску.
“Намі распрацаваны алгарытмы правядзення кампаній у абарону правоў і законных інтарэсаў жыхароў Белаазёрска. У першу чаргу мы звернем увагу органаў улады на дрэнную транспартную сувязь паміж Белаазерскам і Бярозай. Унутрыгарадскі траспарт наогул адсутнічае. Такое становішча катэгарычна незадавальняе жыхароў горада. Таму ў самы бліжэйшы час мы падрыхтуем зварот і пачнем збор подпісаў за вырашэнне гэтай праблемы”, - агучвае бліжэйшыя планы мясцовых актывістаў прадстаўнік арганізацыі “За свой горад” Аляксандр Кузьмін.
“Жыхароў горада турбуе праблема адсутнасці празрыстасці ў працы аккумулятарнага завода. Яны выказваюць занепакоеннасць за стан свайго здароўя. Не задавальняе жыхароў горада і стан гарадскога парку, у якім адсутнічае паўнавартасная інфраструктура для культуры і адпачынку. Таму, мы на працягу года таксама звернем увагу на вырашэнне гэтых праблем” – каментуе вынікі працыі на трэнінгу намеснік старшыні Брэсцкай абласной арганізаці Беларуская сацыял-дэмакратычнай парыті (Грамады) Валянцін Лазарэнкаў.
Мадэратарамі дыскусіяў і трэнерамі выступілі старшыня абласной арганізацыі БСДП Ігар Маслоўскі і намесніца старшыні БСДП Ганна Канюс.
Прэсс-служба Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП
Обсудить новость на Форуме
5 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |