10:45 31.10.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У Бабруйску сябра БСДП Станіслава Кавалеўскага папярэджвала міліцыя
29 кастрычніка ў 18-30 да сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Станіслава Кавалеўскага завітаў старшы лейтэнант УУС Бабруйскага гарвыканкама Мікалай Блажэнаў.
Міліцыянер уручыў партыйнаму актывісту папярэджанне аб недапушчэнні ўдзелу ў несанкцыянаваных мітынгах, шэсцях і пікетаваннях, а таксама аб недапушчэнні распаўсюду літаратуры без выходных дадзеных.
“Старшы лейтэнант адмовіўся ад тлумачэнняў па сутнасці зададзеных яму пытанняў, якія ўзніклі ў мяне пры азнаямленні з гэтым папярэджаннем”, - гаворыць Станіслаў Кавалеўскі.
“На мой погляд, з'яўленне міліцыянера ў суботні вечар звязана з маёй грамадзянскай пазіцыяй і грамадскай дзейнасцю, - адзначае актывіст партыі.
Падпісаць афіцыйнае папярэджанне Станіслаў Кавалеўскі адмовіўся.
Обсудить новость на Форуме
17 сентября 2026
| « | Сентябрь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 |