20:30 25.03.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У БРЭСЦЕ РАЗДАЛІ БОЛЬШ ЗА 50 КНІГ У.НЯКЛЯЕВА
Больш за 50 кніг пад загалоўкам «Кон» Уладзіміра Някляева актывісты яго выбарчага штаба раздалі жыхарам Брэста. Акцыя, прысвечаная Дню Волі, прайшла на адной з цэнтральных вуліц горада – Савецкай.
Як адзначае актывіст выбарчага штаба Уладзіміра Някляева Ігар Маслоўскі,, Дзень Волі супадае з днём салідарнасці:
– Сённяшні Дзень Волі супадае з днём салідарнасці, таму мы выбралі менавіта такі фармат – мы ўручалі жыхарам горада кнігі Уладзіміра Някляева, які цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам, а таксама віншавалі ад сябе і ад ягонага імя – са святам, з Днём Волі, з днём салідарнасці.
Па словах Уладзіміра Вуека, акцыя прайшла без перашкод, брэстчане ўспрынялі яе станоўча:
– У пераважнай большасці людзі ўспрымалі нашу акцыю вельмі радасна. Некаторыя дзякавалі і казалі, што яны знаёмыя з творчасцю Уладзіміра Някляева, цікавіліся яго лёсам. Мы віталі іх з 25-м Сакавіка – з Днём Волі.
Акцыя была праведзена ў рамках кампаніі «Салідарнасць».
Паводле
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |