19:31 19.12.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У БЯРОЗЕ ЗАТРЫМАНЫ БРЭСЦКІЯ АКТЫВІСТЫ
Брэсцкія грамадскія актывісты Валянцін Лазарэнкаў, Аляксей Коўтун і Віктар Чайкоўскі знаходзяцца ў Бярозаўскім РАУС. Па словах супрацоўнікаў міліцыі, як сказаў Валянцін Лазарэнкаў, іх затрымалі па падазрэнню ў перавозе наркатычных сродкаў.
Больш нічога паведаміць Лазарэнкаву не дазволілі. Нагадаем, што Валянцін Лазарэнкаў і Аляксей Коўтун былі гвалтоўна высаджаны з цягініка Брэст-Мінск у 13.21 маёрам міліцыі і двума мужчынамі ў штатскім. Сілаю пасаджаны ў аўтамабіль і завезены ў Бярозаўскі РАУС.
Затрыманы таксама Віктар Чайкоўскі. Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Мікалая Статкевіча Віктар Чайкоўскі з Брэста затрыманы пры выхадзе з пад'езду дома, у якім пражывае, 7-ю супрацоўнікамі міліцыі. Затрыманы і дастаўлены ў Маскоўскі РАУС Брэста. Пра гэта паведаміў сам затрыманы.
Пасля званка Чайкоўскага карэспандэнту Радыё Рацыя сувязь абарвалася. Яго мабільны тэлефон не адказвае.
Ганна Васілевіч,
Обсудить новость на Форуме
13 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |