08:32 14.04.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У БЕРАСТАВІЦЫ СВАЕ ПАРАДКІ
Як толькі пачалася агітацыйная кампанія па выбарах у мясцовыя саветы, выявілася, што бераставіцкая ўлада не гатовая да гэтага этапу выбарчага працэсу.
Гэта вам не сталіца, дзе ля жэсаў і магазінаў панастаўлялі адмысловых шчытоў, на якіх вывешваюць інфармацыйныя матэрыялы пра кандыдатаў у дэпутаты.
Як паведамляе кандыдат у дэпутаты Гродзенскага абласнога савета Алег Рамашкевіч (БСДП), адзінае, чым можа дапамагчы кандыдатам у дэпутаты Бераставіцкі райвыканкам, – гэта інфармацыйныя шчыты “агульнага карыстання”. Але яны скрозь завешаныя камерцыйнымі і канцэртнымі аб'явамі, да тагож выглядаюць, як вісячыя сметнікі.
Кандыдатам у дэпутаты катэгарычна забаронена вешаць улёткі на асвятляльных слупах. Зроблена гэта ў мэтах быццам і добрых, але слупы ўсё роўна скрозь завешаныя тымі ж камерцыйнымі і канцэртнымі аб'явамі.
Атрымоўваецца, што ў забароненых месцах можна чапляць усё, акрамя улётак кандыдатаў.
Застаюцца толькі шчыты ля пад’ездаў шматпавярховых жылых дамоў, на якіх свае аб’явы вывешваюць камунальныя службы. Хоць вывешванне улётак кандыдатаў у дэпутаты на гэтых шчытах не забаронена рашэннем райвыканкама, міліцыя “сочыць за парадкам” і спрабуе пазбавіць кандыдатаў апошняга шанцу вывесіць агітацыйныя матэрыялы.
Обсудить новость на Форуме
13 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |