20:30 20.11.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
У АЎТАКАТАСТРОФЕ КАЛЯ МАЛАДЗЕЧНА ЗАГІНУЎ ПРАФЕСАР ІВАН НІКІТЧАНКА (ДАПОЎНЕНА)
Член-карэспандэнт Акадэміі навук, прафесар Іван Нікітчанка загінуў у аўтакатастрофе. Гэта здарылася ў суботу пад Маладзечнам. Аўтамашына, якую Нікітчанка вёў за рулём, сутыкнулася з ЗІЛам, паведамляе сайт .
Іван Нікітчанка нарадзіўся ў 1939 годзе ў Бранскай вобласці. Скончыў Віцебскі вэтэрынарны інстытут. Доктар сельскагаспадарчых навук. Ён быў сябрам Партыі БНФ, уваходзіў у склад ценевага кабінэту Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання. Доўгія гады Іван Нікітчанка ўзначальваў аргкамітэты правядзення "Чарнобыльскага шляху".
На сёлетніх выбарах ён увайшоў у ініцыятыўную групу хрысціянскага-дэмакрата Віталя Рымашэўскага, аргументаваўшы тым, што гэты кандыдат найбольшую ўвагу надае пытанням пераадолення наступстваў Чарнобыля.
* * *
Някляеў: Прафесара Нікітчанкі будзе не хапаць усім нам
У аўтакатастрофе пад Маладзечна загінуў член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук, прафесар Іван Нікітчанка. Аўтамашына, якую вёў прафесар Нікітчанка, сутыкнулася з ЗІЛам. Іван Мікалаевіч памёр у Маладзечанскім шпіталі ў дзве гадзіны ночы, не прыходзячы ў прытомнасць.
« - Загінуў член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Іван Нікітчанка.
Мы доўгія гады ведалі адзін аднаго; ён быў вучоным і грамадзянінам, які заўсёды гаварыў праўду, якой бы жорсткай яна ні была. Ён быў адным з першых, хто сказаў праўду пра наступствы Чарнобыльскай катастрофы. Яго прафесійнай і грамадзянскай мужнасці маглі пазайздросціць любыя палітыкі і грамадскія дзеячы.
Такія людзі, як Іван Нікітчанка, з’яўляюцца сапраўдным гонарам любога народа.
Сёння, калі Беларусь знаходзіцца напярэдадні вялікіх пераменаў, прафесара Нікітчанкі будзе вельмі не хапаць усім нам. Ён з ягоным велізарным вопытам прынёс бы несумненную карысць дэмакратычнай Беларусі, - заявіў лідэр кампаніі “Гавары праўду”, кандыдат на пасаду прэзідэнта Уладзімір Някляеў.
Обсудить новость на Форуме
13 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |