21:30 04.07.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Тысяча подпісаў за “Народны рэферэндум”

Каля тысячы подпісаў за летні перыяд за правядзенне “Народнага рэферэндуму” сабралі берасцейскія актывісты кампаніі “Гавары Праўду!”. Нягледзячы на сезон адпачынку, у Берасці працягваецца кампанія па зборы подпісаў. Актывісты кампаніі ходзяць ад дзвярэй да дзвярэй, распраўсюджваюць інфармацыю і высвятляюць праблемы людзей, - пра гэта распавёў прадстаўнік кампаніі Ігар Маслоўскі:
- Мы трацім, безумоўна, вельмі шмат часу на тлумачэнні. Але гэта дае пазітыўны вынік. Калі размаўляеш 5-7 хвілін з чалавекам, тады ён разумее, чаго ад яго хочуць, ён разумее праблемы, актуальныя для берасцейцаў, і людзі падпісваюцца за гэтыя 6 пунктаў.
Сярод найбольш актуальных пытанняў у спісе пад зваротам – пытанне нацыянальнай бяспекі, вяртанне тэрміну абрання прэзідэнта на два гады, неабходнасць бясплатнай медыцыны і адукацыі ды так далей. Подпісы за правядзенне “Народнага рэферэндуму” як у Берасцейскай вобласці, так і па ўсёй рэспубліцы, плануецца збіраць як мінімум да прэзідэнцкай кампаніі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Ігар Маслоўскі (аўдыё):
Обсудить новость на Форуме
18 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |