22:45 10.06.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Тры чалавекі на адно працоўнае месца ў Берасці

Тры чалавекі на адно працоўнае месца – такі вынік эканамічнай стагнацыі за апошніх пяць месяцаў у Берасці.

У цэнтры занятасці толькі за апошнія пяць месяцаў – згодна афіцыйнай статыстыцы – колькасць працоўных месцаў скарацілася на 60 працэнтаў.

Кіраўнік незалежнага Свабоднага прафсаюзу Беларусі па Берасцейскай вобласці Валянцін Лазарэнкаў лічыць, што гэта вынік скіраванасці беларускага рынку пераважна толькі ў расейскі бок:

– Эканамічныя праблемы, якія тычацца Расеі, цяпер дайшла да Беларусі. Рынак стаў. Прэзідэнт сказаў “дзікі крэн на Усход”. Гэты “дзікі крэн на Усход” ужо цяпер пакінуў без працы больш за 100 тысяч чалавек.

Згодна інфармацыі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне берасцейскага гарвыканкаму, на 1-га чэрвеня было заяўлена крыху больш за чатыры сотні вакансій. З іх больш за сорак працэнтаў – гэта рабочыя прафесіі.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме