16:00 20.12.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Свінафермы Сашыца і Хойнікі на Бярозаўшчыне атруцілі наваколле

Фермы Сашыца і Хойнікі, што ў Бярозаўскім раёне, з-за якіх вынішчылі свіней у 17 вёсках, да гэтага часу ўяўляюць сабою пагрозу для экалогіі, кажа актывіст кампаніі “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў, да якога звярнуліся з гэтым пытанне мясцовыя людзі. Як і раней жыжкай забруджваюць навакольнае асяроддзе. Па словах Лазарэнкава, у Сашыцы жыжка вывалена ля меліяратыўнай канавы, сцёкі трапілі ў ваду.
Валянцін Лазарэнкаў:
- Забор вады зрабіў і заўтра перадам гэта ў водаахоўную структуру ў нашай абласной ахове прыроды. Ніяк не пераапрацоўваюць адкіды. Такім чынам яны іх расцягваюць – дзе ў палі, дзе ў меліярацыйную канаву, дзе ў лес. Раней, калі ўтрымлівалі тысячу галоў, было ўсё забруджана. Цяпер у два разы болей забруджваецца. І плануецца яшчэ болей.
Жыхары, якія жывуць побач з фермамі, скардзяцца на смярдзючае паветра і з жахам чакаюць павелічэння пагалоўя, кажа Валянцін Лазарэнкаў.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |