15:46 25.09.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Суд у Магілёве прызнаў, што Ігара Барысава аштрафавалі правільна

16 ліпеня яго аўтамабіль спынілі інспектары ДАІ ў прыгарадзе Магілёва. Яны паведамілі, што на легкавік паступіла арыенціроўка — на ім здзейснена хуліганства ў райцэнтры Бялынічы і для разбіральніцтва неабходна праехаць у Магілёўскі РАУС. Там падчас агляду аўтамабіля была канфіскавана друкаваная прадукцыя — амаль 12 тысяч асобнікаў выданняў "Наш Магілёў" і "Сацыял-дэмакрат".

Магілёўскі раённы суд аштрафаваў Барысава на 4,5 млн рублёў за перавозку друкаванай прадукцыі. Сацыял-дэмакрат абскарджваў канфіскацыю незалежных выданняў і вынясенне яму штрафу ў абласным судзе. Аднак суддзя Мікалай Гладкі прызнаў пакаранне Ігара Барысава правамерным.

Рашэнне Магілёўскага абласнога суда апазіцыянер мае намер абскардзіць у бліжэйшы час у вышэйстаячай інстанцыі.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме