11:16 07.08.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Суд над галоўным рэдактарам газеты “НАШ Магілёў” Ігарам Барысавым адбудзецца 12 жніўня

Гэта стала вядома з позвы, якую ён атрымаў па пошце. У ёй сказана, што ў Магілёўскім раённым судзе ён мусіць быць 12 жніўня ў 15-00. Судовы працэс з нагоды заведзенай на Барысава адміністрацыйнай справы па арт. 22.9 КаАП РБ па факце перавозу газеты “НАШ Магілёў”, а таксама бюлетэня “Сацыял-дэмакрат” у сваім аўто будзе весці суддзя Леўчанка.
Нагадем, што 16 ліпеня аўтамабіль, у якім Ігар Барысаў перавозіў незалежныя выданні, быў прыпынены інспектарамі ДАІ на трасе Мінск-Магілёў у прыгарадзе Магілёва. Яны паведамілі, што на яго машыну ёсць арыенціроўка і неабходна праехаць у РАУС для разбіральніцтва. У міліцыі падчас дагляду аўтамабіля міліцыянеры канфіскавалі 11 800 асобнікаў газет.
Разам з Ігарам Барысавым у аўтамабілі знаходзіўся экс-кандыдат у прэзідэнты 2010 года ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
* * *
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |