21:30 27.10.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Суд над актывістам у «канцлягерным адзеньні» (дап)










Суд над актывістам у «канцлягерным адзеньні»: начальніцы з крамы кажуць, што Грык брыдкасловіў

Рыгор Грык у судзе

У Баранавічах адбылося чарговае судовае паседжаньне ў справе актывіста Рыгора Грыка. Яго вінавацяць у несанкцыянаваным пікеце, а таксама ў брыдкаслоўі на працы, калі ён прыйшоў туды ў канцлягернай адзежы.

Судзьдзя Васіль Петрыў адклаў суд на 27 кастрычніка на 14:30, задаволіўшы хадайніцтва адваката, каб выклікаць дадатковых сьведак ды запытаць запіс з камэраў назіраньня крамы, дзе працаваў Рыгор Грык.

Сёньня ў судзе дапыталі сьведак — траіх прадстаўнікоў крамы, дзе працаваў Рыгор Грык да таго дня, як . Таксама ў якасьці сьведак па справе аб былі дапытаныя міліцыянты.

Дырэктарка крамы, дзе Грык працаваў грузчыкам, яе намесьніца і начальніца па пэрсаналу зь Менску даводзілі ў судзе, што актывіст нецэнзурна выказваўся ў іх прысутнасьці ў краме, не рэагаваў на іх заўвагі і не жадаў зьмяніць канцлягерную адзежу.

Судзьдзя пытаўся ў некаторых сьведак, чаму яны лічаць супрацьпраўным тое, што на Грыку была такая адзежа. Найбольш экспрэсіўным адказам былі словы начальніцы па пэрсаналу сеткі крамаў «MART INN», якая прапаноўвала Грыку сысьці з крамы, паведаміўшы, што ён звольнены:

«У нас ёсьць краіна, якая прайшла празь Вялікую Айчынную вайну. [...] Мы ўсе ведаем пра гэта не паводле чутак...»

Судзьдзя: «Ну ён жа (Грык. — РС) сказаў, што ён сябе асацыяваў зь вязьнямі Бухэнвальду. Ён жа ня з ворагамі сябе асацыяваў...»

Сьведка: «Яму была прамая дарога на вуліцу — ідзі і асацыюй сябе далей. Чаму рабіць гэты эпатаж у краме? На якой падставе?»

Сьведка з боку абароны, жыхар Баранавічаў Аляксандар Вайцешык, які прысутнічаў у той дзень у краме, сказаў суду, што ня чуў, каб Рыгор Грык брыдкасловіў.

Рыгор Грык сказаў Свабодзе, што зусім ня бачыць лёгікі ў абвінавачаньні ў брыдкаслоўі: маўляў, навошта яму гэта было рабіць у час, калі ён быў у канцлягернай адезжы і выклікаў больш пільную ўвагу з боку начальства?

Паводле другога пратаколу на Рыгора Грыка — за быццам бы несанкцыянаваны пікет — былі апытаныя міліцыянты. Судзьдзя Васіль Петрыў акцэнтаваў увагу на пытаньнях, ладзіў пікет Грык на тэрыторыі парку ці па-за ёй. Баранавіцкія праваабаронцы выказваюць думку, што, магчыма, у гэтай справе «спрабуюць зрабіць так, каб атрымалася, што пікет быў у забароненым месцы».

Ад абароны ў справе пікетаваньня выступіў берасьцейскі палітык, сябра БСДП (Грамады) Ігар Маслоўскі, які ў той час, калі адбыўся пікет, быў даверанай асобай кандыдата на прэзыдэнта Тацяны Караткевіч. Ігар Маслоўскі сказаў, што пікет адбываўся ў межах выбарчага заканадаўства ў падтрымку кандыдата паводле заяўнага прынцыпу і не падпадае пад закон аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў.

«Калі ў нас усе роўныя перад законам, то такія адміністрацыйныя справы павінны быць заведзеныя на дзясяткі ці нават сотні актывістаў БРСМ, „Белай Русі“, ФПБ. Таму што яны таксама арганізоўвалі, удзельнічалі ў такіх пікетах, і на гэтых пікетах не было давераных асобаў кандыдата Аляксандра Лукашэнкі, як не было і мяне ў Баранавічах на пікеце Рыгора Грыка. Суду я даводзіў, што гэта ўсё пачалося пасьля выбараў, а раней органы ўлады, выбарчая камісія ня мелі ніякіх прэтэнзіяў да пікету, яго ўдзельнікаў і да мяне як заяўніка гэтага пікету».

Пасьля завяршэньня сёньняшняга паседжаньня Рыгор Грык выказаў Свабодзе меркаваньне, што сумняецца, ці пераможа ў судзе, але вінаватым сябе ня лічыць.

На суд Грыка прыйшлі больш за дзясятак актывістаў ды журналістаў.

* * *

К административной ответственности привлекают активиста из Барановичей за проведение предвыборного пикета Короткевич


Барановичского активиста Григория Грика привлекают к административной ответственности за проведение предвыборного пикета в Татьяны Короткевич, сообщил председатель Брестской областной организации Белорусской социал-демократической партии (Грамады) Игорь Масловский, который был доверенным лицом кандидата в президенты Короткевич.

Масловский уточнил, что речь идет о пикете, который провел общественный активист Грик 27 сентября в Барановичах.

«Пикетирование соответствовало месту, дате и времени, указанному в уведомлении, которое я, как доверенное лицо кандидата в президенты Короткевич, заранее направил в Барановичский горисполком. Данный предвыборный пикет был согласован со мной, а мое участие в нем не было обязательным, — дополнил Масловский. — Пикетирование прошло без каких-либо претензий ко мне, как к заявителю. Затем стало известно, что в отношении Грика за этот пикет составили протокол как за организацию несанкционированного массового мероприятия».

По словам Масловского, 27 октября он выступил свидетелем со стороны Грика в суде Барановичского района и города Барановичи, где рассматриваются материалы этого дела.

«По всей Брестской области проходили агитационные пикеты за кандидатов в президенты и без участия их доверенных лиц. И только в Барановичах такого пикетчика судят. Я считаю, что привлечение Грика к административной ответственности не только противоречит Конституции, Избирательному законодательству, но и является политически мотивированным», — заявил Масловский.

Он отметил, что судебное заседание продолжится 28 октября.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме