13:00 30.06.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Суб'екты кампаніі «Права выбару-2015» судзяцца з Цэнтрвыбаркамам

Ініцыятары скаргі просяць абавязаць Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў даць матываваны адказ на калектыўныя прапановы па змяненні заканадаўства, якія былі пададзеныя 7 красавіка, а таксама аднавіць прапушчаны па паважаных прычынах тэрмін падачы скаргі ў суд на падставе таго, што ажыццяўлялася абскарджванне бяздзейнасці дзяржаўнага органа ў парадку адміністрацыйнага працэсу праз падачу скаргі ў Камітэт дзяржаўнага кантролю.

- Мы не будзем мірыцца з тым, што нас цалкам ігнаруюць і парушаюць заканадаўства, таму і падалі скаргу ў суд. У сваёй працы мы выкарыстоўваем усе законныя метады, каб дабіцца з боку Цэнтрвыбаркаму выканання законаў Рэспублікі Беларусь. Калі ж ЦВК адмаўляецца гэта рабіць, то мы будзем інфармаваць грамадзян краіны аб гэтых фактах, каб людзі самі маглі зрабіць выснову аб сумленнасці выбараў, - кажа Дзяніс Садоўскі.

1 чэрвеня ў сувязі з парушэннем Цэнтрвыбаркамам тэрмінаў адказу на калектыўны зварот была накіравана скарга ў Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь з заявай аб прыцягненні вінаватых службовых асобаў да адміністратыўнай адказнасці за здзейсненае правапарушэнне, прадугледжанае арт. 9.13 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях "Парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў", аднак КДК не знайшоў падставаў для пачатку ў дачыненні да службовых асобаў Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў адміністрацыйнага працэсу.

дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, “Гавары праўду!”, “Рух “За Свабоду!”, Партыя БНФ, Беларуская партыя “Зялёныя”, незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці, аргкамітэт Партыі Свабоды і прагрэса.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме