08:15 11.10.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Справаздача 4-га дня датэрміновага галасавання: Улада выганяе з участкаў незалежных назіральнікаў і пазбаўляе іх працы

Колькасць грамадзян, якія прышлі на 556 выбарчых ўчасткаў за чатыры дні датэрміновага галасавання, дзе назіральнікі “Права выбару-2015” робяць неперарыўны падлік выбарцаў і камісія дала звесткі аб агульнай колькасці грамадзян на ўчастку склала 216 888 чалавек. Па дадзеных камісій на гэтых жа ўчастках за чатыры дні прагаласавала 226 474 чалавекі. Разыходжанне з афіцыйнымі звесткамі склала 9 586 чалавек, альбо 4,4%.

Найменьшая колькасць прагаласаваўшых за чатыры дні датэрміновага галасавання была зафіксавана на выбарчым участку №147 Кастрычніцкага раёна Магілёва. Там прагаласаваў усяго 101 чалавек, альбо 6,8% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў. Афіцыйная яўка супадае з падлікам назіральнікаў.

Падчас назірання 9 кастрычніка назіральнікі зафіксавалі наступныя інцыдэнты:

пазбаўленне назіральніка акрэдытацыі (выдаленне з участка) - 2 выпадкі;

незабеспячэнне назіральніку годных умоваў назірання - -5На выбарчым участку №41 у Барысаве, Мінская вобласць, назіральніцу звольнілі з працы за яе ўдзел у назіранні, арганізаваны кампаніяй “Права выбару-2015”. Жанчыне патэлефанаваў начальнік Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе працавала жанчына, і ў грубай ультыматыўнай форме прапанаваў скасаваць працоўны кантракт па “узгадненні бакоў”. У выніку маці-адзіночка засталася без працы.

На тых участках, дзе размешчаны інтэрнаты выбары фактычна ўжо адбыліся. Пра гэта сведчаць звесткі нашых назіральнікаў. Натуральна, што такія паказчыкі яўкі былі дасягнуты дзякуючы прымусу і ўжыванню адміністрацыйнага рэсурсу. Нашы назіральнікі ўсё фіксуюць і адразу падаюць адпаведныя скаргі членам участковых выбарчых камісій. Ёсць выпадкі, калі нашых назіральнікаў пазбаўлялі акрэдытацыі. Гэта сведчыць пра тое, што ў членаў выбарчых камісій здаюць нервы і назіральнікі ім замінаюць “забяспечыць” патрэбныя лічбы на ўчастках, - гаворыць Дзяніс Садоўскі.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме