16:45 26.08.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Сярэдні заробак у Мінску амаль на 2 млн большы, чым у рэгіёнах

Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта.Так, намінальны налічаны сярэдні заробак за ліпень склаў у Мінску 8 млн 296 тыс. рублёў. На другой пазіцыі ідзе Мінская вобласць (6 млн 548,2 тыс.), на трэцяй — Гомельшчына (6 млн 123 тыс.). Сярэдні заробак за ліпень у Гродзенскай вобласці быў роўны 5 млн 846,2 тыс., у Брэсцкай — 5 млн 734,9 тыс., у Магілёўскай — 5 млн 729,3 тыс., у Віцебскай — 5 млн 710,9 тыс., інфармуе .

Самы высокі сярэдні заробак у ліпені атрымалі работнікі, занятыя ў сферы вылічальнай тэхнікі, — 16 млн 271,8 тыс.руб. Высокія паказчыкі зафіксаваныя і па такіх відах эканамічнай дзейнасці, як паветраны транспарт (14 млн 356,7 тыс.), вытворчасць коксу, нафтапрадуктаў і ядзерных матэрыялаў (12 млн 446 тыс.), фінансавае пасярэдніцтва (10 млн 592,9 тыс.), хімічная вытворчасць (10 млн 449,5 тыс.). Самы нізкі заробак быў у сферы прадастаўлення сацыяльных паслуг (3 млн 568,6 тыс.).

Увогуле ж сярэдні заробак па Беларусі ў ліпені дасягнуў 6 млн 455,3 тыс. руб.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме