03:15 11.10.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

"Школа кандыдата ў дэпутаты" у Гомелі

9-10 кастрычніка 2021 г. у Гомелі прайшоў двухдзённы семінар "Школа кандыдата ў дэпутаты", пад час якога гомельскія актывісты БСДП азнаёміліся з асаблівасцю партыйнай працы напярэдадні выбарчых кампаній і непасрэдна ў час выбарчых кампаній, працы са СМІ, правядзенні інфармацыйных кампаній, працы ў сацыяльных сетках, стварэнні станоўчага іміджу кандыдата, а таксама асаблівасцям публічных выступаў.

У семінары прыняла ўдзел 12 сябраў партыі.

У якасці трэнераў выступілі старшыня БСДП Ігар Барысаў, а таксама першы намеснік старшыні БСДП Аляксей Сігаеў.


Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме