00:45 15.07.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
СКОНЧЫЛІСЯ СУДЫ Ў НАВАПОЛАЦКУ: “МАЎКЛІВЫХ” ПАКАРАЛІ ШТРАФАМІ
У Наваполацкім гарадскім судзе адбыўся разгляд адміністратыўных справаў трох затрыманых увечары “маўклівай серады” 13 ліпеня. Суд пакараў іх штрафамі: Яўгену Канстанцінаву – 10 б.в., Аляксандру Грудніцкаму(яго ) і Аляксею Трубкіну – па 20 б.в.
Суддзя прызнаў Аляксандра Грудніцкага і Аляксея Трубкіна вінаватымі ў парушэнні артыкулаў 23.34 (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве) і 23.4 (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі) КаАП і пакараў штрафамі ў 20 базавых велічыняў.
Яўгена Канстанцінава суддзя прызнала вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве) КаАП і пакарала штрафам у 10 базавых велічыняў. Па словах Канстанцінава, гэта ж суддзя разглядала справу яшчэ аднаго затрыманага падчас учорашняй акцыі, Змітра, і таксама пакарала яго штрафам.
Сёння ў суд з’явіліся людзі са сведчаннямі невінаватасці гэтых затрыманых і хацелі патрапіць на працэсы. Міліцыянт Пенязь Юрый Уладзіміравіч не прапусціў у памяшканне суду ні сведкаў з боку абароны, ні сваякоў затрыманых. Тады яны падалі заяву з патрабаваннямі прапусціць іх на працэсы на імя старшыні суду. На гэта старшыня суду адказаў, што нібыта суддзя вырашае, якога сведку запрашаць на працэс.
Аляксей Трубкін паведаміў, што падаў у Пракуратуру г. Наваполацка скаргу на дзеянні асобаў у цывільным, якія ўчора спрабавалі яго затрымаць. Гэтыя невядомыя не паказалі сваіх службовых пасведчанняў, не прадставіліся і не паведамілі, за што спрабуюць яго затрымаць. Пры гэтым яны нанеслі Трубкіну цялесныя пашкоджанні, таму малады чалавек узяў накіраванне на судмедэкспертызу.
15 ліпеня будуць судзіць яшчэ аднаго затрыманага ўчора – Алега Крайко, на якога склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Пачатак – аб 11-ай гадзіне.
Ранее: ЗАДЕРЖАНИЯ В НОВОПЛОЦКЕ
Обсудить новость на Форуме
15 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |