16:15 05.04.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
СХОД НАВАПОЛАЦКІХ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТАЎ
2 красавіка адбыўся сход сяброў БСДП, якія пражываюць у горадзе Наваполацку. Сацыял-дэмакраты заслухалі паведамленні аб дзейнасці БСДП у горадзе, разгледзелі заявы на уступ у партыю новых сяброў, абмеркавалі план дзейнасці на ІІ квартал 2011г. Удзельнікі сходу выказалі надзею на супрацоўніцтва з мясцовымі арганізацыямі незалежных прафсаюзаў і іншых дэмакратычных партый.
Лідэрам наваполацкіх сацыял-дэмакратаў выбраны Яўген Канстанцінаў.
Сябры партыі разгледзелі таксама пытанні аб выбарах прадстаўнікоў на Віцебскую абласную справаздачна-выбарчую канферэнцыю БСДП і дэлегатаў на ХІІІ партыйны з’езд БСДП, які адбудзецца у траўні.
Падчас дыскусіі сябры партыі абмеркавалі кандыдатуры на пасаду старшыні і намеснікаў БСДП.
Вырашана абскардзіць рашэнне гарадскіх ўладаў, якія не дазволілі правесці ў Наваполацку пікеты салідарнасці 26-27 сакавіка.
Обсудить новость на Форуме
17 сентября 2026
| « | Сентябрь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 |