21:00 22.04.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Рэчыцкаму мадэльеру Марыне Далгачовай патрэбна дапамога на аперацыю

33-гадовай дзяўчыне патрэбны грошы на лекі і аперацыю. Гутарка ідзе пра суму ў памеры 6,500 тысяч долараў.Рэчыцкаму мадэльеру-канструктару і фіналістцы конкурса “Мельніца моды-2014” Марыне Далгачовай патрэбна дапамога.Дзяўчына нарадзілася з цяжкім парокам сэрца: атрэзіяй трыкуспідальнага клапана, а таксама дэфектам міжжалудкавай перагародкі і агульнага перадсэрдзя.Напрацягу жыцця Марына звярталася ў лепшыя клінікі Мінска і Кіева, якія займаліся кардыяхірургіяй, аднак ёй увесь час адмаўлялі праз складанасць парока і пазней праз узвышэнне лёгкавага ціску (лёгачная гіпертэзія, якая развілася з гадамі праз ўскладненні). Толькі зараз з’явілася магчымасць абследавацца ў Навуковым цэнтры сардэчна-сасудзістай хірургіі імя Бакулева ў Маскве і яго спецыялісты пагадзіліся зрабіць аперацыю Глэна (двунакіраваны кавапульманальны анастамоз).Для аперацыі і лячэння патрэбны грошы, бо можа настаць неаперабельны перыяд. У якасці медыцынскіх прэпаратаў патрэбен швейцарскі медпрэпарат “Траклір”, які выпускаецца кампаніяй Actelion. Мінімальны кошт за 56 таблетак – 2,031 дол. ЗША. Рынкавы кошт таблетак – 3,200 дол. ЗША.Без аперацыі парок можа пагоршыцца и дзяўчына не здолее хадзіць, нармалёва дыхаць і жыць больш-менш прымальным жыццём. У выпадку паспяховасці аперацыі Марына здолее жыць паўнапраўным жыццём звычайнага чалавека.Кошт аперацыі складае – 4,500 тысячы долараў ЗША.Ад сваёй безвыходнасці Марына Далгачова звяртаецца да неабыякавых грамадзян з просьбай дапамагчы ўратаваць яе жыццё і зрабіць яе паўнавартасным чалавекам, бо ўласных сродкаў на аперацыю і лячэнне ў яе не хапае.Благотворительный банковский счет открыт в Белорусском банке.Для осуществления перевода из Российской Федерации в Республику Беларусь плательщику необходимо:1. Обратиться в филиал (отделение) любого российского банка или через интернет-банк.2. Заполнить платежное поручение на осуществление международного банковского перевода, в котором указать реквизиты банка-корреспондента ОАО «АСБ«Беларусбанк»:ОАО «Промсвязьбанк», МоскваOJSC PROMSVYAZBANK, MOSCOW- кор. счет 30101810400000000555 в ОПЕРУ Москва Банка России- БИК: 044525555; SWIFT-код PRMSRUMM- ИНН: 7744000912Банк получателяОАО «АСБ Беларусбанк», МинскБанковский счет №30111810300000843901, SWIFT-код AKBBBY2X, БИК 153001795, УНП 100325912, ОКПО 37387991.- фамилию, имя, отчество получателя перевода: Долгачёва Людмила Николаевна.- номер счета получателя перевода:Для граждан Беларуси:643900136 в ЦБУ № 323 г. Речица - рубли974900456 в ЦБУ № 323 г. Речица - евро840900094 в ЦБУ № 323 г. Речица - долларыДля граждан России: 6430000000228 в ЦБУ № 323 г. Речица- номер филиала ОАО «АСБ Беларусбанк», его адрес (наименование населенного пункта): ЦБУ № 323 г. Речица.Трэба адзначыць, што Марына Далгачова з’яўляецца прыхільніцай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Дапамагала дэмакратычным кандыдатам у трох апошніх выбарчых кампаніях. Яе мастацкія працы друкаваліся ў жаночым партыйным часопісе “Адлюстраванне”. БСДП зввяртаецца да неабыякавых грамадзян, а таксама сябраў партыі, распаўсюдзіць дадзеную інфармацыю больш шырока і пры яе выкарыстанні ў сацыяльных сетках выкарыстоўваць хэш-тэг SaveLifeofMaryny#

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме