11:45 17.03.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

ІРЫНА ВЕШІТАРД ЗНОЎ ВЫБРАНА СТАРШЫНЁЮ БСДП

16 сакавіка адбыўся чарговы XV з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

З’езд абмеркаваў справаздачу Цэнтральнага Камітэта БСДП за перыяд з 18 сакавіка 2012 года, прыняў змяненні і дапаўненні ў Статут і Выбарчы рэгламент партыі.

Адбыліся выбары Цэнтральнага Камітэта і Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі БСДП.

Старшынёю Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) з двух кандыдатаў у першым туры галасавання зноў выбрана Ірына Вештард.

Тры прэтэндэнты былі на пасаду старшыні Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі. У першым туры галасавання старшынёю ЦРК дэлегаты выбралі Марыю Рудакоўскую.

Безальтэрнатыўнымі былі выбары на пасады першага намесніка і намеснікаў старшыні партыі. Першым намеснікам старшыні БСДП зноў выбраны Ігар Маслоўскі (Брэст). Намеснікамі старшыні партыі перавыбраныя Ігар Барысаў, Ганна Канюс, Аляксей Сігаеў і Валеры Фралоў.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме