09:30 24.03.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
РАДА БЕЛАРУСКАЙ ІНТЭЛІГЕНЦЫІ ПРАПАНАВАЛА АБ'ЯДНАЦЦА ВА ЎСЕНАРОДНЫ РУХ
Пра гэта гаворыцца ў заяве, прынятай 23 сакавіка ў Мінску на пасяджэнні рады.
Грамадзянская ініцыятыва "Рада беларускай інтэлігенцыі" прапаноўвае ўсім дэмакратычным структурам — партыям, рухам і грамадскім арганізацыям — аб'явіць мараторый на палітычную канкурэнцыю і аб'яднацца ва ўсенародны рух, паведамляеНа думку аўтараў заявы, стварэнне руху дазволіць дэмакратычным сілам аб'яднацца дзеля "далучэння ўсіх беларускіх грамадзян, якія жадаюць дэмакратычных перамен у краіне, да патрабавання спынення палітычных рэпрэсій, вызвалення ўсіх палітычных вязняў і адстаўкі Аляксандра Лукашэнка, які незаконна займае пасаду прэзідэнта".
У заяве падкрэсліваецца, што ўсе спробы перашкаджаць кансалідацыі, дзейнічаць сепаратна, шукаць "дыялогу" з уладамі, удзельнічаць у імітацыі выбараў нельга расцэньваць іначай як калабарацыянізм і здраду інтарэсам народа.
Старшыня рады кінарэжысёр і педагог Уладзімір Колас адзначыў, што выбары і падзеі, якія адбыліся 19 снежня 2010 года і пасля, пацвердзілі, што механізм выбараў выкарыстоўваецца ўладамі толькі дзеля імітацыі народнай падтрымкі. Паводле яго слоў, падзеі 19 снежня на сталічнай плошчы Незалежнасці паказалі, што беларускае грамадства даўно саспела да дэмакратычных перамен і заклікае тых, хто прэтэндуе на лідарства ў дэмакратычным руху, да кансалідацыі, мэтанакіраваных і адказных дзеянняў.
Ён паведаміў, што ў найбліжэйшыя дні тэкст заявы будзе ўручаны членам палітсавета Аб'яднаных дэмакратычных сіл.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |