12:30 09.09.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Прыхільнік улады “разбавіў” сустрэчу Лазарэнкава з выбаршчыкамі

Кандыдат у дэпутаты Парламента ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў правёў чарговы сход у мястэчку Малеч Бярозаўскага раёна.Сход адбыўся ў Доме культуры і прайшоў вельмі бурна. На ім прысутнічалі каля трыццаці чалавек:

– Каб не перашкаджаў той Макаранка, то паслухалі, пагаварылі б. А то невядома што там нёс, плёў абы-што.
– Разумнага чалавека хацелася паслухаць, дык не далі.
– Кандыдат Валянцін Дзмітрыевіч Лазарэнкаў спадабаўся.
– Шмат пачуў, трэба ўсё гэта абдумаць. Трэба было выслухаць кандыдата, даць яму выказацца, а ўжо ў канцы, калі не згодны з чымсьці, самому выказацца.

На думку Валянціна Лазарэнкава, сход прайшоў удала, нягледзячы на шматлікія пытанні апанента ад улады. Доўжыўся сход паўтары гадзіны. Потым людзі яшчэ доўга размаўлялі з кандыдатам індывідуальна.IMG_5842.JPGIMG_5854.JPGIMG_5851.JPGIMG_5854.JPG

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме