18:15 03.02.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Праваабаронцы не спыняюць працу
Праваабаронцы, праца якіх была амаль цалкам заблакаваная шматлікімі ператрусамі і канфіскацыямі тэхнікі пасля 19 снежня, па ранейшаму не спыняюць працу.
Як зазначыла Раіса Міхайлоўская з Цэнтру па правах чалавека, пасля ператрусу ў офісе іх арганізацыі былі канфіскаваныя кампутары з юрыдычнай базай, ды базай дадзеных кліентаў цэнтра. Цяпер праваабаронца спадзяецца, што цэнтру будзе аказаная падтрымка ў аднаўленні паўнавартаснай працы.
- Нам трэба нейкім чынам аднавіцца, аднавіць нашу тэхніку, аднавіць нашу юрыдычную базу дадзеных па кліентах ды дакументах, з якімі мы працавалі. Цяпер Цэнтр усё адно працуе, юрысты працуюць, - кодэксы і законы, асадкі і папера ды нашы галовы ў нас заўсёды ёсць для вырашэння нашых праблем. Тое, што адбылося, я лічу шараговымі тэхнічнымі момантамі, якія некаму былі патрэбныя
З першага лютага ў Польшчы праходзіць акцыя «Скасуй сістэму: збор кампутараў для беларускіх апазіцыянераў». Ініцыятары акцыі Грамадская ініцыятыва «Свабодная Беларусь», таварыства «Праект Слёнск» разам з бюро еўрадэпутата Марка Мігальскага, заклікаюць збіраць грошы на куплю кампутараў і самыя кампутары для праваабарончага цэнтру «Вясна». Акцыя працягнецца да 25-га сакавіка бягучага году.
Зміцер Косцін,
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |