12:45 10.07.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
’’Права выбару” фармуе каманды назіральнікаў

Каля 100 выбарчых участкаў для назірання ў Берасцейскай вобласці ўжо вызначылі прадстаўнікі кампаніі ’’Права выбару’’.
На іх будуць назіраць больш за две сотні чалавек. Гэта прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх арганізацыі і прафсаюзных рухаў. У планах на ліпень – фармаванне яшчэ адной каманды назіральнікаў.
Усе яны пройдуць навучанне цягам жніўня і верасня гэтага году для таго, каб навучыцца правільна фіксаваць парушэнні на выбарчых участках у межах прэзідэнцкіх выбараў, – пра гэта распавёў каардынатар кампаніі ’’Права выбару’’ па Берасцейскай вобласці Ігар Маслоўскі:
- Адбываецца шчыльная каардынацыя паміж усімі ўдзельнікамі кампаніі “Права выбару” – гэта БСДП, партыя БНФ, “Гавары праўду”, Рух “За Свабоду” і БХД. Некалькі сябраў незалежнага пафсаюза РЭП будуць прымаць удзел у назіранні. На сённяшні момант адбылося некалькі кардынацыйных сустрэчаў.
“Гэта паўнавартаснае назіранне, нашыя актывісты прыступяць да працы, пачынаючы з аўторка і заканчваючы асноўным днём галасавання ў нядзелю 11 кастрычніка”, – гаворыць Ігар Маслоўскі.
Обсудить новость на Форуме
19 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |