00:45 19.08.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

“Права выбару-2016”: Стаць назіральнікам можа кожны

Выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу застаецца адной з праблем выбарчага працэсу падчас парламенцкай кампаніі. Пра гэта было паведамлена падчас прэзентацыі справаздачы кампаніі “Права выбару-2016”, якая была прысвечаная ацэнцы рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.

Каб супрацьстаяць парушэнням падчас працэдуры галасавання ўдзельнікі кампаніі па назіранні нагадваюць, што стаць назіральнікам можа кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь, бо для гэтага ўжо распрацавана адмысловае абсталяванне, гаворыць прэс-сакратар кампаніі “Права выбару” Ігар Барысаў:

– Людзі, якіх рыхтуе кампанія “Права выбару-2016”, могуць стаць назіральнікамі. Назіральнікам можа стаць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь. У нас ёсць мабільнае прыкладанне “Вочы”, якое знаходзіцца на сайце “Права выбару”, яго можна ўсталяваць праз плэймаркет і паведамляць пра правапарушэнні. Можна прыкладаць аўдыё- і фотафайлы і нават відэа. Усё гэта будзе фармуляваць агульную ацэнку таго, як адбываецца кампанія.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме