00:00 23.08.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Праблемы жыхароў у Мікашэвічах – не вырашаюцца (фота)

Жыхары дома №10 па вуліцы Першамайскай у Мікашэвічах, што на Берасцейшчыне, звярнуліся са старымі і новымі жыллёва-камунальнымі праблемамі да гарадскіх уладаў.

Паводле актывіста кампаніі “Гавары праўду” Леаніда Дубаносава, людзі абураны абыякавым стаўленнем да сваіх абавязкаў з боку камунальных службаў:

- Людзі напісалі зварот, каб абрэзаць дрэвы вакол дома, таму што дрэвы за столькі год ужо такія выраслі, што амаль да ўзроўню пяціпавярховага дома. Калі вецер, то яны аж ламаюцца, святло ў вокны не трапляе. Па падвалах, каб цалкам зрабіць, бо там усё цячэ. Чалавек звярнуўся, яму адказ прыйшоў, што ў красавіку 2014 года швы заладзяць, а іх не заладзілі. Чалавек, які заладжвае швы, зламаў руку, таму ён не можа заладзіць. Што ў нас толькі адзін чалавек атрымліваецца на ўсе Мікашэвічы ці што?

Паводле актывіста, гэтым разам людзі зноў атрымалі абяцанні, што ўсё будзе зроблена. Толькі калі, ды якім чынам – жыхарам дома не паведамілі.

Беларускае Радыё Рацыя

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме