16:15 05.04.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Пётр Краўчанка вяртаецца ў вялікую палітыку?
Пётр Краўчанка ўступіў у БСДП (Грамада). Пра гэта паведамляецца на сайце прыхільнікаў БСДП (Грамада).
"2 красавіка адбылася канферэнцыя сацыял-дэмакратаў, у якой узялі ўдзел сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Валянціна Болбат, Вячаслаў Болбат, Пётр Краўчанка, Аляксей Сігаеў, Анатоль Сідарэвіч, Нэлі Шлойда і сябры арганізацыйнага камітэта Народнай Грамады Аляксей Гаўруцікаў, Валеры Епіфанаў, Юры Захаранка, Аляксандр Ірхо, Васіль Лаўранюк, Ніна Стужынская і Алена Фаміна, — напісана ў паведамленні. — Удзельнікі канферэнцыі абмяняліся думкамі аб сучасным становішчы беларускай сацыял-дэмакратыі і магчымых напрамках ўзаемадзеяння БСДП і аргкамітэта Народнай Грамады. Удзельнікі дыялогу аднадушна згадзіліся, што прыярытэтным напрамкам дзейнасці сацыял-дэмакратаў павінна быць барацьба за безумоўнае вызваленне палітычных вязняў. Было выказана пажаданне праводзіць сустрэчы прадстаўнікоў БСДП і НГ рэгулярна. Бакі згадзіліся, што неабходна наладзіць супольныя мерапрыемствы, прысвечаныя 130-й гадавіне з дня нараджэння аднаго з заснавальнікаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады Івана Луцкевіча і 120-годдзю з дня нараджэння выдатнага дзеяча беларускай сацыял-дэмакратыі, аўтара першай “Геаграфіі Беларусі” Аркадзя Смоліча”.
Нагадаем, што некалі Пётр Краўчанка заяўляў пра тое, што мае намер балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы. Але ў апошняй прэзідэнцкай гонцы ён не ўдзельнічаў.
Учора Пётр Краўчанка як былы міністр замежных спраў Беларусі прымаў удзел у ток-шоу “Адкрыты фармат” на тэлеканале АНТ. Падобна на тое, што Краўчанка вяртаецца у вялікую палітыку…
Як вядома, цяпер БСДП (Грамада) расколата на два лагеры. Нельга выключаць і таго, што Краўчанка будзе балатавацца на пасаду старшыні БСДП (Грамада).Вераніка РЫЖСКАЯ, аўторак 5 красавiка 2011 г.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |