12:45 29.09.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Пяцьдзесят тысяч подпісаў сабрана на рэспубліканскім узроўні ў падтрымку кампаніі ’’Народны рэферэндум’’

Пяцьдзесят тысяч подпісаў сабрана на рэспубліканскім узроўні ў падтрымку кампаніі ’’Народны рэферэндум’’. На пачатку кастрычніка подпісы плануецца перадаць у Палату Прадстаўнікоў Нацыяльнальнага Сходу Рэспублікі Беларусь да разгляду дэпутатам. Адзін з кіраўнікоў кампаніі ’’Гавары Праўду!’’ Сяргей Вазняк адзначыў, што падача подпісаў адмыслова прымеркаваная да іх чарговай сустрэчы:
- Мы адмыслова чакалі 2 кастрычніка, калі адкрыецца восеньская сесія парламента, у гэты дзень мы плануем падаць першыя 50 тысяч подпісаў. Другія 50 тысяч подпісаў мы таксама прымяркуем да нейкай падзеі. Подпісы мы будзем збіраць і далей, мы лічым, што 50 тысяч – гэта ўжо вельмі добра, гэта шмат. Дэпутатам адмахнуцца будзе складана. Тым больш што ў гэтых 50-ці ёсць подпісы выбаршчыкаў са ўсіх 110 выбарчых акруг.
Дэпутаты будуць пастаўлены перад выбарам – ці то ўлічыць меркаванне выбаршчыкаў і правесці рэферэндум, ці то праігнараваць іх думку, але тады гэта ўжо будуць праблемы дэпутатаў, – дадаў Сяргей Вазняк. Кампанія ’’Народнага рэферэндуму’’ ўключае ў сабе шэраг пытанняў, такіх як бясплатная медыцына і адукацыя, ваенная бяспека краіны, абранне прэзідэнта не больш чым на два тэрміны.
Беларускае Радыё Рацыя
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |