20:45 28.12.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Пазбыцца перманентнага крызісу

Да нестабільнасці фінансава-эканамічнай сістэмы дадаецца нестабільнасць урадаў. Толькі адзін Сяргей Сідорскі заседзеўся ў крэсле прэм’ер-міністра больш як пяць гадоў. Уладзімір Ярмошын і Генадзь Навіцкі не ўседзелі ў тым крэсле і двух гадоў, Міхаіл Чыгір і Сяргей Лінг пасядзелі трошкі больш за два, а Міхаіл Мясніковіч не дабыў да 4-гадовага тэрміну літаральна некалькі дзён.

Пры такім парадку, калі няма сапраўднага парламента, няма сапраўды адказнага перад ім. ураду, няважна, хто займае пасаду прэм’ер-міністра: аграном Лінг, інжынер-механік Ярмошын, інжынер-будаўнік Навіцкі, спецыяліст у галіне вакуумна-плазменных тэхналогіяў Сідорскі, інжынер-вадаправодчык Мясніковіч ці інжынер-авіябудаўнік Кабякоў. Скажуць: неабавязкова прэм’ер-міністру быць эканамістам, фінансістам, вунь Дэвід Кемеран, Ангела Меркель... Дык тыя ж прайшлі школу публічнай палітыкі, партыйнай муштроўкі, тыя ж выйшлі наверх у выніку жорсткай канкурэнцыі, дэмакратычных працэдураў. Хто з прэм’ераў Беларусі можа пахваліцца гэтым?

Перманентнага крызісу не пазбыцца без перамен ва ўсёй палітычнай, гаспадарчай і культурна-адукацыйнай сістэме, без кардынальных перамен у базісе і надбудове.

сябар Прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме