15:27 05.11.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Павел Знавец: Беларуская апазіцыя – галодныя ваўкі з воўчымі білетамі

Лідары апазіцыі загаварылі ўжо пра тое, што працэс абрання адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары-2015 зайшлі ў тупік. Былы дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Павел ЗНАВЕЦ лічыць, што і сама апазіцыя “патрапіла ў тупіковае становішча”.
Павел Знавец:Пачынаючы з 2001 году, калі зніклі вядомыя апазіцыйныя палітыкі, у краіне пануе страх, які грамадству так і не ўдалося пераадолець. Таму, калі ёсць нейкі давер да апазіцыі, то многія яго нават не выказваюць. У такіх умовах прадстаўнікам дэмакратычнай грамадскасці нічога не застаецца іншага, як выконваць роль масоўкі. І рэжым такую апазіцыю на руках будзе насіць, бо яна ж насамрэч легітымізуе ўладу. Маўляў, у краіне ж існуе апазіцыя. Мне падаецца, такое становішча зараз і Захад задавальняе.
РР: Што ў гэтай сітуацыі рабіць на выбарах, як вы выказаліся, “масоўцы”?
Павел Знавец:Абапірацца на тых, хто іх падтрымлівае і сфармуляваць канкрэтны мэсідж – каб, напрыклад, ва ўсіх выбарчых камісіях палова месцаў адводзілася прадстаўнікам апазіцыі. Згодзяцца – удзельнічаем у выбарах. Не – наогул не прымаць удзел у гэтым фарсе. Бо такой прафанацыі не было нават падчас выбараў пры СССР.
РР: Але хто ці што перашкаджае апазіцыі абраць адзінага кандыдата?
Павел Знавец:Яны спадзяюцца, што будзе як заўжды. Нейкія фонды дадуць грошы, а сам працэс для іх – не галоўнае. Прыдумалі “Народны рэферэндум”, ад якога карысці – поўны нуль, яшчэ нешта прыдумаюць…. Ды і нейкія асабістыя амбіцыі пакуль не даюць вызначыцца з “адзіным”. Але крытыкаваць асабліва апазіцыю не хачу. Яна зусім слабая, і ў яе няма іншага выйсця. Гэта галодныя ваўкі з воўчымі білетамі.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя
Обсудить новость на Форуме
18 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |