18:40 17.11.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Павел Севярынец: Зроблены крок ад безадказнасці, які пануе ў дэмакратычным асяродку

Палітык папракнуў сваіх калегаў нястрыманасцю: паводле дамоўленасцяў, да 1 снежня “пяцёрка” чакае адказу АГП і “Справядлівага свету” і не прыступае да рэалізацыя працэдуры.

Пяць апазіцыйных структураў падпісалі працэдуру вылучэння адзінага кандыдата, дзве яшчэ думаюць.

17 лістапала 5 апазіцыйных структураў падпісалі працэдуру вылучэння адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары-2015. Свае подпісы пад дакументам паставілі прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), руху «За Свабоду», кампаніі «Гавары праўду!», Партыі БНФ і аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Сустаршыня БХД Павел Севярынец лічыць, што ягоныя калегі паспяшаліся заявіць пра прарыў у працэдуры вылучэння адзінага кандыдата. Прычыны палітык патлумачыў .

-Пяць апазіцыйных структур падпісалі працэдуру вылучэння адзінага кандыдата. Навошта спатрэбілася фармалізаваць пазіцыю пяці суб’ектаў, якая дэ-факта існавала ў межах “сямёркі” і раней?

-Сёння быў падпісаны праект працэдуры вылучэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыйных сілаў. Паводле нашых дамоўленасцяў, да 1 снежня мы чакаем рашэння АГП і “Справядлівага свету”. Мы дамовіліся, што датуль мы не публікуем і не прыступаем да рэалізацыі працэдуры. Так што шаноўнае спадарства, абвясціўшы пра падпісанне, крыху паспяшалася, як мінімум, паступілі некарэктна.

-Па якіх прычынах АГП і “Справядлівы свет” не падпісалі дакумент?

-Пра гэта трэба пытацца ў іх. Асабіста я лічу прымальным правядзенне Кангрэса дэмакратычных сілаў па тых крытэрыях, якія прапісаны ў праекце працэдуры. Асобнае меркаванне маюць АГП і “Справядлівы свет”. Рашэнне аб рэалізацыі працэдуры ў межах сямёркі прымаецца па формуле кансенсус мінус адзін – для ягонай рэалізацыі патрэбны як мінімум яшчэ адзін суб’ект. Таму заўчасна і некарэтна казаць, што ўсё будзе адбывацца так, як прапісана ў працэдуры.

Больш за тое, ужо прагучала меркаванне, што Кангрэс можа прайсці ў траўні наступнага года – паводле падпісанага дакумента, КДС мае прайсці ў сакавіку.

-Ці мае пяцёрка план дзеянняў на той выпадак, калі АГП і “Справядлівы свет” не далучацца да сумесных дзеянняў?

-За пяцёрку гаварыць не буду, гэтак жа як не буду казаць ні пра “Талаку”, ні пра які іншы фармат. Скажу за Беларускую хрысціянскую дэмакратыю: мы выступаем за адзінага кандыдата. Спадзяюся, 29 лістапада Нацыянальная Рада яшчэ раз пацвердзіць гэтае рашэнне.

Таму трэба зараз уключыць усе дыпламатычныыя здольнасці, каб да 1 снежня выйсці на рэалізацыю падпісанай працэдуры.

Спачатку трэба было б дачакацца першага снежня, а пасля ўжо падводзіць вынікі перамоўнага працэсу і будаваць планы. Бо цяперашні варыянт працэдуры прымаюць пяць суб’ектаў, два яшчэ думаюць.

-Значыць, гаварыць пра механізм вылучэння адзінага кандыдата зарана?

-Безумоўна. Мы зрабілі крок ад безадказнасці, бо цяпер у дэмакратычным асяродку пануе безадказнасць: кожны гаворыць, што думае, кожны робіць, як лічыць патрэбным. Калі сярод апазіцыі існуе адзінства, тады зразумелыя далейшыя планы: адзіны кандыдат, адзіная стратэгія, адзіныя дзеянні. Прынамсі, становіцца зразумелым, хто нясе адказнасць за наступствы.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме